На тыдні ў Расіі абмяркоўвалі доўг расійскіх контрагентаў перад беларускімі прадпрыемствамі

4 февраля 2018

А гэта каля двух мільярдаў долараў. У Маскву нават лётаў генеральны пракурор Беларусі. Аляксандр Канюк сустрэўся з кіраўнікамі найбуйнейшых айчынных прадпрыемстваў, якія працуюць на тэрыторыі Расіі.

Паводле слоў генпракурора, адна з асноўных прычын дэбіторскай запазычанасці - гэта ценявыя схемы разліку і падстаўныя фірмы. Так, сітуацыю змяніць атрымалася, але пытанні застаюцца. Асабліва гэта датычыцца арганізацый, якія займаюцца экспартам беларускіх прадуктаў харчавання.

У Генпракуратуры Беларусі ўпэўненыя, што сёння галоўная задача - не ўзбужэнне крымінальных спраў, а пакрыццё ўрону, гэта значыць вяртанне грошай у краіну.