У Мінску прайшоў чэмпіянат свету сярод гульцоў да 18 гадоў у групе 1А

17 апреля 2016

На тыдні ў Мінску прайшоў фантастычны ў сваім антуражы і змесце хакейны турнір. Чэмпіянат свету сярод гульцоў да 18 гадоў у групе 1А, г.зн. другой па рангу ў групе. Сярод прэтэндэнтаў на выхад у эліту сусветнага юнацкага хакея была і зборная Беларусі. Мы прайгралі толькі адзін матч, перадапошні, аўтсайдарам аўстрыйцам, і ў апошняй гульне нам патрэбная была перамога над Германіяй у асноўны час.

Гэта здарылася. У драматычным, не пабаюся гэтага слова, фінале беларусы перамаглі 5:3 і адправіліся ў элітны дывізіён. А там Расія, ЗША, Канада, скандынавы.

Нельга пераацаніць гэты поспех, гэта будучыня нашага хакея, гэта вялізны вопыт, які наша моладзь атрымае ўжо ў наступным годзе на чэмпіянаце свету, гэта, нарэшце, калі хочаце, тая самая аддача ад пабудаваных лядовых палацаў. Расце новае пакаленне, народжанае ў незалежнай Беларусі, якое ўмее гуляць у хакей.