На тыдні стартаваў праект Агенцтва навін да 100-годдзя БССР

9 декабря 2018

Прадстаўнікі дзяржаўных кантрольных органаў, адміністрацыя дзяржаўных структур, працаўнікі дзяржаўнай сацыяльнай праграмы - з гэтымі людзьмі мы ўсе штодня сутыкаемся па радавых, але для кожнага з нас важных пытаннях. Прычым, хуткасць і эфектыўнасць вырашэння гэтых прыватных пытанняў уплывае на наша стаўленне да паняцця "дзяржава". І так атрымліваецца, што часам мы забываем, што гэтае паняцце шырэйшае. Значна шырэйшае. Бо дзяржава - гэта і наша гісторыя, гэта магчымасць суперажываць нашым спартыўным поспехам, гэта радасць ад выступлення нашых артыстаў. 

Нават гонар ад усведамлення ўкладання нашых навукоўцаў і палітыкаў у агульнасусветны цывілізацыйны працэс - нават гэты законны гонар у нас таму, што дзяржава - гэта ўсе мы. Людзі. Таму калі мы гаворым аб стагоддзі БССР, давайце паспрабуем ненадоўга зірнуць далей за гучныя фармулёўкі і гранітныя барэльефы, імянныя вуліцы і фундаментальныя тамы манаграфій. Давайце ўспомнім, што ўсе тыя, з кім у нашай агульнай памяці звязана назва БССР - гэта ў першую чаргу людзі. Такія ж, як мы з вамі. Адны з нас. 

Бо БССР - гэта былі і мы таксама. Аб гэтым нагадвае праект нашага агенцтва, які стартаваў на тыдні. Прыгадаем пра гэта, калі будзем думаць аб нашай з вамі Беларусі!

 

Падумаем аб людзях, калі будзем успамінаць 100 гадоў БССР!