На тыдні адбыўся прэс-тур расійскіх журналістаў па Беларусі

19 октября 2014

На гэты раз яны праехалі па Віцебскай вобласці, пабывалі на прамысловых прадпрыемствах, у навучальных установах, у гаспадарках АПК. У сталіцы госці наведалі Парк высокіх тэхналогій і Музей Вялікай Айчыннай вайны.

У студыі "Галоўнага эфіру" нашы расійскія калегі з Мурманскай і Омскай абласцей. Яны былі ўдзельнікамі прэс-канферэнцыі Прэзідэнта. Гэта Эльвіра Сярга і Віктар Жаркоў.