на тыдні сур'ёзна абнавіўся пул рэгіянальных кіраўнікоў

22 марта 2020
Эканоміка, прытрымліванне тэхналагічнай дысцыпліны і праца з людзьмі. Вось асноўнае, на што нацэльвае Прэзідэнт кіраўнікоў - на тыдні сур'ёзна абнавіўся пул рэгіянальных кіраўнікоў. 13 новых кіраўнікоў раёнаў.  Дарэчы,  два з іх - Бешанковічы і Чэрыкаў - узначалілі жанчыны. Вось такі цікавы трэнд у кадравай палітыцы! Кадравыя дні ў Палацы Незалежнасці ў апошнія месяцы не рэдкасць - "данастройка" вертыкалі і назначэнне ключавых фігур у дзяржапараце ідзе ў рэжыме нон-стоп.

Што датычыцц цікавых персон,  то ў дыпламатычную абойму вяртаецца экс віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін. Як пасол ён будзе прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў Малдове. Адносіны паміж краінамі выбудоўваюцца на добрай палітычнай глебе - так што ўся ўвага агульнай эканоміцы - на гэта зарыентаваў Прэзідэнт. Упор - на прамысловасць. 

Закрыта  вакансія памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці. На гэтую пасаду прызначаны Аляксандр Субоцін. Дзейснай працы чакае Прэзідэнт ад кіраўнікоў не толькі на дыпламатычнай ніве, але і ад тых, хто працуе на зямлі і ў рэгіёнах. 

Новы ў нас і міністр сельскай гаспадаркі. Гэта Іван Крупко. Ранейшы кіраўнік - Анатоль Хацько  - яго чакае іншая праца. Такое рашэнне на старце аграрнага сезона. Прыйдзецца  ўключыцца,  бо ў краіне  пачалася пасяўная.