На тыдні шэраг чыноўнікаў высокага ўзроўню зноў апынуўся ў цэнтры карупцыйнага скандалу

1 июля 2018

Мы працягваем "Галоўны эфір" самай рэзананснай навіной пачатку тыдня. Аб тым, што шэраг чыноўнікаў высокага ўзроўню зноў апынуўся ў цэнтры карупцыйнага скандалу, не так даўно гаварыў Прэзідэнт. Камітэт дзяржбяспекі апублікаваў падрабязнасці. Размова аб шматлікіх фактах хабарніцтва падчас закупаў лекаў і медабсталявання.

Ацаніце маштаб: гэта - аператыўная здымка вобыску ў гаражы аднаго з затрыманых - дырэктара РУП "Белмедтэхніка", які адказваў за своечасовую аплату і закупы. Аператыўнікі выявілі ў тайніку больш як 620 000 долараў ЗША ў эквіваленце. Прычым нават сам медыцынскі функцыянер Аляксандр Шарак не змог назваць дакладную суму грошай, схаваных у гаражы.

Затрыманыя больш як 50 чалавек, 33 з іх - службовыя асобы. Падчас вобыску ў фігурантаў карупцыйнай справы знайшлі вялізныя сумы. У даход дзяржавы ўжо вярнулі 15 мільёнаў долараў.

Асноўныя арыенціры для ўсіх кіраванцаў краіны - прынцыповасць, сумленнасць і шчырасць. Як раз аб карупцыі гаварыў Прэзідэнт, прымаючы кадравыя рашэнні. У аўторак сталі вядомыя новыя кіраўнікі беларускіх дыпмісій, у шэрагах мясцовай вертыкалі ўлады, у дзяржарганізацыях і міністэрствах.

І галоўнае, каб у самім КДБ не выявіліся тэндэнцыі, супраць якіх структура і змагаецца. Бо на плячах гэтых прафесіяналаў - самае галоўнае і святое: бяспека, суверэнітэт і незалежнасць дзяржавы. Гэта ўжо тэзісы, якія прагучалі падчас кадравых прызначэнняў спецыялістаў камітэта.