На тыдні Прэзідэнт сустрэўся з прэм'ерам Сяргеем Румасам

21 октября 2018

18 кастрычніка на разгляд у парламент унесены праект праграмы дзейнасці ўрада Беларусі да 2020 года. Нагадаем, у пачатку месяца на пасяджэнні прэзідыума Саўміна дакумент вырашылі дапрацаваць. Усе раздзелы праекта праграмы дэталёва разгледжаныя. У асноўным дакумент гатовы да абмеркавання. І на тыдні прынцыповыя акцэнты расстаўленыя ў Палацы Незалежнасці, дзе прайшла рабочая сустрэча Прэзідэнта з прэм'ерам Сяргеем Румасам.

У новай праграме ёсць непарушныя моманты - гэта тое, што адпавядае арыенцірам, прынятым на Усебеларускім сходзе. Асноўны ўпор працы ўрада - павышэнне дабрабыту людзей. Як і раней, рост зарплат і пенсій напроста ўвязаны з эфектыўнай працай эканомікі.

Для работы абноўленага складу ўрада складаецца нядрэнны фон. Аўтарытэтныя міжнародныя структуры палепшылі прагнозы па росце беларускай эканомікі - у цэлым яны супадаюць з ацэнкамі Саўміна.

Ва ўрадзе задачу гатовыя ўскладніць. Пастаўленая мэта - выйсці ў сярэднетэрміновай перспектыве на ўзровень інфляцыі 4%. Менавіта гэты арыенцір замацуюць у новай антыінфляцыйнай праграме. У дадатак пашыраць выкарыстанне нацыянальнай валюты. Усё гэта разам, па задумцы ўрада, дазволіць эканоміцы расці на фоне стабільных цэн. Бо нізкая інфляцыя - гэта не толькі стабільныя кошты ў магазінах. Гэта яшчэ і даступныя крэдыты, і магчымасць адкрыць сваю справу. Дарэчы, у спісе галоўных арыенціраў Кабінета міністраў нараўне з маштабнай лічбавай трансфармацыяй усёй эканомікі, экспартам і інтэнсіўным развіццём рэгіёнаў - як раз развіццё бізнес-асяроддзя, якое гарантуе занятасць.