На тыдні Прэзідэнт сустрэўся з еўрадэпутатам і экс-прэзідэнтам Літоўскай Рэспублікі Раландасам Паксасам

5 мая 2019
Яшчэ адна важная задача, гэтым разам геапалітычная – развіваць моцныя і добрыя адносіны з суседзямі. Зараз гаворка ідзе пра Літву, бо на тыдні Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з еўрадэпутатам і экс-прэзідэнтам Літоўскай Рэспублікі Раландасам Паксасам. 

Высокі госць прыбыў у Мінск па сваёй ініцыятыве. Лейтматыў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам - бяспека ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Таксама Паксас адзначыў, што любыя ўзброеныя канфлікты неабходна вырашаць толькі дыпламатычным шляхам. І ацаніў узровень падрыхтоўкі Беларусі да запуску атамнай электрастанцыі. На жаль, у Літве хапае палітыкаў, якія спрабуюць разыграць карту нашай АЭС для сваёй выгады. Яны спрабуюць запалохаць людзей, гаворачы, што, маўляў, станцыя ў Астраўцы  небяспечная.

Адзначым, што Беларусь і Еўрапейскі парламент  вось ужо некалькі гадоў вядуць актыўныя перамовы ў розных сферах. Так, тры гады таму еўрадэпутаты адобрылі распаўсюджванне на Беларусь мандата Еўрапейскага інвестыцыйнага банка. Яны  будуць вырашаць пытанне спрашчэння візавага рэжыму. Што тычыцца Літвы, то гэта не проста сусед, а адзін з вядучых партнёраў Беларусі ў рэгіёне. За 2018 год тавараабарот склаў больш за паўтара мільярда долараў. Прычым вялікая частка - як раз экспарт нашай краіны. Таксама ў Літве працуе амаль 250 прадпрыемстваў з беларускімі інвестыцыямі.