На тыдні Прэзідэнт правёў сустрэчы з сакратаром Савета бяспекі і міністрам унутраных спраў

8 сентября 2019

На гэтым тыдні слова "бяспека" было ў топе беларускіх навін, ды і замежных СМІ. І калі  наконт  сітуацыі ў свеце мы размаўлялі на канферэнцыі з экспертамі, то  наконт  уласнай літаральна на наступны дзень пасля знакавай прамовы Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладамі ў Палацы Незалежнасці Сакратара Савета бяспекі Станіслава Зася, а крыху   пазней і Міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева. Было што абмеркаваць, асабліва ў кантэксце даручэнняў, дадзеных на рэзананснай нарадзе з сілавым блокам. Агульная выснова дзвюх сустрэч - крымінагенная сітуацыя ў Беларусі пад кантролем. А як сілавікі рэагуюць на выклікі злачыннасці, паказала расследаванне дзёрзкага нападу. 

Але вернемся да сустрэчы з сакратаром Савета бяспекі. Парадак дня нарады ў Прэзідэнта - пытанні глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, тым больш што Беларусь з-за  свайго месца на карце пастаянна пад пільнай увагай геапалітычных гульцоў. І тут Мінск утрымлівае баланс: рыхтуемся да ваенных вучэнняў з Расіяй "Шчыт Саюза". Пройдуць манеўры ўвосень, але тэхніку праверыць неабходна ўжо зараз. Пацікавіўся Прэзідэнт і сустрэчай Станіслава Зася з Джонам Болтанам у Варшаве. Вынік адзін: Беларусь гатова да дыялогу з НАТА, але не  на  шкоду супрацоўніцтву з Расіяй. Дэталі сакратар Савета бяспекі расказаў нам у рамках праекта АТН  "Размова ў Прэзідэнта".