На тыдні Прэзідэнт правёў двухбаковыя сустрэчы з прэзідэнтамі Аўстрыі і Германіі

1 июля 2018

Падзеі, што адбываліся ў пятніцу ў Мінску, увойдуць і ў палітычную гісторыю. Напрыклад, факт таго, што Аляксандр Ван дэр Белен стаў першым прэзідэнтам Аўстрыі, які наведаў нашу краіну з моманту наладжвання дыпадносін. А вось беларускі лідар у гэтай еўрапейскай краіне бываў двойчы. Не за гарамі і трэці візіт: падчас нядаўняй тэлефоннай размовы Федэральны канцлер Себасцьян Курц запрасіў нашага Прэзідэнта ў Вену.

Дарэчы, Аўстрыя на першым месцы сярод заходніх інвестараў у Беларусь. Абсалютную долю свайго ВУП краіна вырабляе за мяжой, таму зацікаўлена ў прысутнасці кампаній па ўсім свеце. Адзін з апорных пунктаў - Беларусь. Акрамя таго, з учарашняга дня Аўстрыя на найбліжэйшыя паўгода афіцыйна стала старшынёй у ЕС. Таму, як гавораць дыпламаты, сам факт візіту дэманструе: новыя якасці набываюць не толькі двухбаковыя адносіны, але і супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. (Гэта заяўляла Купчына – пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі).

Падчас сустрэчы са сваім цёзкам Аляксандрам Ван дэр Беленам (а ён, дарэчы, мае рускія карані) Аляксандр Лукашэнка праанансаваў маючы адбыцца візіт у Аўстрыю і запрасіў калегу ў наступным годзе прыехаць у Мінск на адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў.

Калі Аўстрыя - нумар 1 па інвестыцыях у Беларусь, то Германія на першым месцы сярод еўрапейскіх партнёраў у гандлі. Тавараабарот за мінулы год толькі трохі не дацягнуў да 3 мільярдаў долараў. Актывізаваліся апошнім часам і палітычныя кантакты. Дарэчы, у 2016-ым Берлін выступіў у падтрымку рашэння савета ЕС аб адмене большасці санкцый у дачыненні да Беларусі.

Прэзідэнту Германіі Франку-Вальтэру Штайнмаеру Палац Незалежнасці добра знаёмы. Гэта яго трэці візіт у Беларусь. Дагэтуль двойчы палітык бываў у Мінску на перамовах па Украіне, тады яшчэ ў якасці міністра замежных спраў.

І вось тут трэба адзначыць цікавы факт: Штайнмаер просіць беларускага лідара паказаць тую самую зялёную залу, дзе ў лютым 2015-га 17 гадзін "нармандская чацвёрка" вяла перамовы па Украіне. Прэзідэнт Германіі ў той момант, здаецца, не ўтойваў настальгічных нотак, бо гэта тое самае месца, дзе пачыналіся мірныя перамовы аб будучыні рэгіёна.

Аб гэтым візіце ў Мінск прэзідэнтам Аўстрыі і Германіі будуць нагадваць падарункі ад Аляксандра Лукашэнкі. У Вену і Берлін павязуць сувенірныя манеты, беларускі лён і новы шакалад пад брэндам "Прэзідэнт".