На тыдні нашы ратавальнікі даставілі на Блізкі Усход амаль 90 тон гуманітарнага грузу

12 апреля 2015

Беларусь шмат гадоў звязваюць з Іракам і Сірыяй цёплыя сяброўскія адносіны. І вось, калі гэтым краінам стала асабліва цяжка, Мінск працягнуў ім руку дапамогі. На тыдні нашы ратавальнікі даставілі на Блізкі Усход амаль 90 тон гуманітарнага грузу - яго атрымалі ўцекачы.

Прадукты харчаваня, палаткі, дызельныя генератары, медыкаменты - груз на суму больш як 6 мільярдаў рублёў перададзены бяздольным грамадзянам Сірыі і Ірака. Высакародная, але небяспечная місія прайшла без эксцэсаў, нягледзячы на напружанае становішча ў месцах разгрузкі гуманітарнай дапамогі. Эксклюзіўны матэрыял - у рэпартажы Аляксандра Савенкі.

Раніца панядзелка ў аэрапорце разыгрываецца па сцэнарыі - "усё будзе добра - на высакародную справу ідзём". Даверху гружаны Іл-76 экіпаж правярае на трываласць мацавання грузу. Ратавальнікаў праводзіць генерал. Усё. Зачыняюцца гермадзверы - наперадзе 4 гадзіны палёту.

Пакуль ляцім, гутарым з пілотамі. Гавораць, крылатая машына - тое, што трэба. Надзейная. На ёй не раз даводзілася пераносіць такія грузы.

Іл-76 выбралі не выпадкова. Для такой спецаперацыі ў яго прыдатныя характарыстыкі. Бо даставіць груз масай звыш 30 тон і аб'ёмам звыш 180 кубічных метраў пад сілу не кожнаму самалёту.

Пад шасі - Іракскі Курдыстан. Мяккая пасадка тут - ужо заслуга пілотаў. І вось беларускія ратавальнікі на курдскай зямлі. У міжнародным аэрапорце правінцыі Эрбіль дэлегатаў з Беларусі сустракаюць мясцовыя ўлады.

Тахір Асман, намеснік губернатара правінцыі Эрбіль Рэспублікі Курдыстан: "Мы ўдзячныя тым, хто пастараўся, каб гэты груз быў дастаўлены сюды, і непасрэдна тым, хто даставіў яго сюды".

Вайна ідзе. Тут, на курдскай зямлі, даведваешся цану таму, што такое мір. Паўсюль блокпасты, вайскоўцы з аўтаматамі, прапускны рэжым дзейнічае для ўсіх грамадзян. Большасці прыйшлося прызвычаіцца з тым, што зусім побач тэрыторыю акупіравалі байцы ІГІЛ.

Эрбіль, а гэта нешта накшталт сталіцы Курдыстана, зараз будуецца паскоранымі тэмпамі. Тут патрэбна і беларуская дапамога. Дэлегацыю ратавальнікаў запрасілі наведаць лагер уцекачоў. Палатачны гарадок на некалькі гектараў шчыльна застаўлены аднастайным жыллём. Лагер Кавергоск - другі па велічыні з 6 наяўных у правінцыі Эрбіль. Ён налічвае каля 20 тысяч чалавек - былых жыхароў Сірыі. З іх - палова дзеці.

Каб зразумець для каго, а, галоўнае, чаму менавіта зараз патрэбен гэты гуманітарны груз, варта зірнуць у вочы гэтых людзей. Бяздольныя, вымушаныя жыць удалечыні ад дома, яны рады любой дапамозе, і менавіта зараз яны прамаўляюць: "Дапамога прыйшла з Беларусі".

Мухамед Азіз - адзін з тых, хто страціў практычна ўсё. Раней быў дом, служыў вадзіцелем, сям'я была побач. Зараз ні працы, ні блізкіх. На суколцы мужчыны - фатаграфія загінуўшага ў баях пляменніка.

Знішчальнік праляцеў побач з беларускім бортам. Непрадбачаная сітуацыя ўжо на подлёце да Дамаска. Пад крыламі - зноў ІГІЛ. Другі борт з гуманітарнай дапамогай ляцеў у Сірыю ў сераду.

Ужо на зямлі дабрачынную місію сустракала дэлегацыя афіцыйных асоб Сірыі і МЗС Беларусі. Відаць было - груз тут вельмі чакалі.

Гэтая гуманітарка - не толькі дапамога бяздольным сірыйцам. Больш за 40 тон прадуктаў харчавання - гэта нейкі крэдыт даверу. Так гавораць мясцовыя ўлады. Бо мы не пабаяліся зрабіць гэта.

Хусейн Махлюф, губернатар Дамаска (Сірыя): "Сірыя, калі скончыцца нападзенне тэрарыстычнае на яе, стане самым вялізным праектам для перааднаўлення ў свеце. Мы жадалі б, каб вашы эканамісты, вашы інвестары прымалі ўдзел, сур'ёзны ўдзел у гэтай сферы. І я зараз запрашаю іх праз ваша тэлебачанне".

Гэта тыповая школа ў прыгарадзе Дамаска. Як бачым, нягледзячы на сітуацыю ў краіне, ніхто не забывае пра падрастаючае пакаленне. Дарэчы, у гэтай школе навучаецца прыкладна 260 сем'яў.

І ўсе гэтыя малыя, калі падрастуць, ужо з дзяцінства будуць ведаць, хто для іх сябры, таварышы і блізкія людзі. Пакуль жа беларусы для іх проста… ратавальнікі.