На тыдні на ўрачыстай лінейцы ў 93-яй сталічнай школе пажаданне вучням даў асабіста Прэзідэнт

8 сентября 2019

Спецыялісты краіне патрэбныя рознага ўзроўню. І Беларусь вучыцца іх гадаваць з улікам патрэбнасцяў эканомікі. Дарэчы, на адукацыю дзяржава расходуе без малога адну пятую бюджэту. І гэта самая вялікая лічба ў расходнай частцы. 

Але за вялікімі лічбамі - будучыня. Менавіта таму Беларусь не шкадуе сродкаў на будаўніцтва новых школ і дзіцячых садоў. Бо менавіта з іх і пачынаецца  дарога ў жыццё. Да новага навучальнага сезона ў Беларусі адкрыліся сем новых школ! І сярод іх - самая вялікая ў брэсцкім рэгіёне.

Так, для 93-яй сталічнай школы святам ведаў адкрыўся не толькі чарговы верасень, але і пачалася гісторыя самой навучальнай установы. За парты селі 900 дзяцей. На ўрачыстай лінейцы пажаданне вучням даў асабіста Кіраўнік дзяржавы - параіў браць ад школы максімум ведаў. Разам з тым, нагадаў і педагогам, што перагружаць дзяцей нельга. Прэзідэнт перакананы,  навучальны працэс павінен праходзіць па формуле 75 на 25, дзе 75 % - гэта веды, атрыманыя менавіта ў класе. 

Дзесяцікласнікам гэтай школы пашанцавала  больш за астатніх – дадому  яны пайшлі яшчэ і з фатаграфіяй з Прэзідэнтам! Бо Аляксандр Лукашэнка асабіста правёў і першы іх урок у гэтым навучальным годзе. 

Усё, што ёсць у гэтай школе і, праўда, адпавядае апошнім трэндам у адукацыі. Выдатная інфраструктура: тэнісныя, валейбольныя, хакейныя і спартыўна-гульнявыя пляцоўкі.  Ёсць вялікі стадыён і басейн. Здаецца, нават незразумела, хто рады больш, дзеці або бацькі.

А заўвагу Аляксандра Лукашэнкі ў сталовай растыражавалі цытатамі ў сацыяльных сетках шматдзетныя мамы. Вывучаючы асартымент страў, Прэзідэнт патрэбаваў, каб усіх школьнікаў кармілі аднолькава. Дзеці павінны быць у роўных умовах.