На тыдні Мінск прыняў пасяджэнне Савета біскупскіх канферэнцый

1 октября 2017
Паразуменне дасягаецца ў зносінах. Гаварыць і чуць адно аднаго на беларускай зямлі стала ўжо традыцыяй. На тыдні Мінск прыняў пасяджэнне Савета біскупскіх канферэнцый - галоўную падзею года для Каталіцкай царквы Еўропы. У асамблеі ўдзельнічаюць 45 краін. З прадстаўнікамі духавенства сустрэўся наш Прэзідэнт. Вялікая гутарка зайшла наконт талерантнасці, інтэграцыі царквы ў сацыяльныя пытанні, праблем і будучыні Еўропы.

Як падкрэсліў Прэзідэнт, візіт вышэйшага каталіцкага духавенства ў Мінск - гэта яшчэ і прызнанне палітыкі міру і згоды, якую Беларусь праводзіць унутры краіны і на міжнароднай арэне. Час і месца для сустрэчы падабраныя як нельга лепш. Сёлета чвэрць стагоддзя дыпадносінам Беларусі і Святога Прастола. У нашай краіне мірна суседнічаюць прадстаўнікі 26-ці канфесій. Таму лагічна, што сталіца сёння - менавіта тая пляцоўка, дзе можна абмяркоўваць праблемы планеты. Пасля гістарычнай сустрэчы Пантыфіка і Патрыярха на Кубе іерархі не выключылі, што прадоўжаць дыялог. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў арганізаваць гэтую сустрэчу ў Мінску.

Заключным мерапрыемствам асамблеі стала сумесная святочная імша ў касцёле Святой Тройцы на Залатой Горцы, пасля чаго была зачытаная рэзалюцыя канферэнцыі. У заключным пасланні гаворыцца аб адзінстве Еўропы. Касцёл кантынента робіць усе дзеля ўмацавання духоўных сувязяў. Адна з галоўных - тэма моладзі - таксама знайшла адлюстраванне ў выніковым камюніке.

Выніковы дакумент мінскай канферэнцыі біскупаў будзе перададзены ўсім каталіцкім іерархам свету. Ну а пасяджэнне Савета біскупскіх канферэнцый у наступным годзе будзе прымаць польскі Познань.