На тыдні Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з Рэнэ Фазелем

5 января 2020
Прыгожую гульню і выдатную арганізацыю сусветнага першынства ў наступным годзе ў Беларусі галоўнаму функцыянеру ад хакея Рэнэ Фазелю паабяцаў Аляксандр Лукашэнка. Далёка не першая і не выпадковая сустрэча прайшла ў пятніцу - у другі дзень Каляднага турніру. 

Пагодзімся, што  апошні час гульня беларускіх прафесіяналаў хутчэй гняце, але гэта папраўна, - адзначыў беларускі лідар. Пры гэтым краіна працягвае ўкладваць у аматарскі спорт (бачачы за гэтым здароўе нацыі) і ў падаўжэнне спартыўнага жыцця атлетаў-ветэранаў. А за імі заўсёды цягнуцца маладыя таленты. 

Адзначым, Рэнэ Фазель - даўні сябар спартыўнай Беларусі. Менавіта ён дапамог абараніць Мінск як сталіцу хакейнага чэмпіянату свету 5 гадоў назад. Тая ж прынцыповасць падарыла Беларусі і Латвіі права правесці сусветнае першынство ў 2021-м. 

100-працэнтная гатоўнасць  Мінска да такога выпрабавання ў Рэнэ Фазеля ўжо сёння не выклікае сумненняў. І Калядны турнір – яркі  таму доказ. Да таго ж беларусы традыцыйна славяцца актыўнай падтрымкай гледачоў і фанатаў, выразнай арганізацыяй і бяспекай. 

У тым ліку гарантуюць абарону ад каляспартыўных скандалаў і правакацый, уключаючы допінгавыя. А гэта сёння як ніколі важна для рэпутацыі сумленнага і чыстага вялікага спорту.