На тыдні Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржграніцы

10 февраля 2019

Умацаванне пояса добрасуседства, а не канфрантацыя з суседнімі дзяржавамі - гэта галоўнае ў пагранічнай палітыцы Беларусі. Такая думка стала асноўнай падчас размовы Прэзідэнта з пагранічнікамі. Нагадаем, на тыдні Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржграніцы. 

Дакумент стане вызначальным на найбліжэйшы год. Прыярытэты для ведамства зразумелыя: гэта і пільная ўвага бяспекі граніц, асабліва, на паўднёвым кірунку, і развіццё інфраструктуры, і зладжаная праца падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў. Міжнародная сітуацыя такая, што прыходзіцца трымаць знешні контур дзяржавы на пастаянным кантролі. 

Хапае і негатыўных момантаў. У інфармацыйным топе ўсё той жа наркатрафік. За 2018 год затрымана амаль паўтоны наркотыкаў, і гэта ў чатыры разы больш, чым год таму. 

Істотна павялічыўся і паток нелегалаў: летась затрымалі 457 чалавек - яны спрабавалі трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь. 

Аднак намаганні беларускага боку даюць свае вынікі, і эфектыўнасць аховы мяжы павышаецца. Пагранічнікі імкнуцца максімальна задзейнічаць у працы новыя тэхналогіі. Ідзе планавая мадэрнізацыя і ўзмацненне граніц. У тым ліку, за кошт павелічэння штатнай колькасці органаў пагранслужбы.