На Магілёўдрэве 25 верасня адбыўся ўзрыў. Пацярпелі людзі, прычынены сур'ёзны ўрон прадпрыемству

30 сентября 2018

Сумныя падзеі на ўсходзе краіны. На Магілёўдрэве 25 верасня адбыўся ўзрыў. Пацярпелі 6 чалавек, якія знаходзіліся ў лакафарбавым цэху прадпрыемства. Папярэдняя версія - на адным з этапаў працы выкарыстоўваліся саставы, якія не прадугледжаны для выкарыстання.

Пасля здарэння на гэтым заводзе ў Беларусі правераць усе прадпрыемствы зоны рызыкі. Гэта даручэнне на тыдні даў прэм'ер-міністр краіны. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу. Пацярпелі людзі, а таксама прычынены сур'ёзны ўрон прадпрыемству, якое ў дадатак яшчэ і не разлічылася па крэдытах за мадэрнізацыю.