"На кантролі Прэзідэнта". Адроджаныя землі. Глядзіце ў сераду пасля "Панарамы"

21 апреля 2019

Беларусь ужо 33 гады жыве пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1986-м чвэрць тэрыторый нашай краіны закранула радыяцыя. Вялізныя сродкі былі накіраваны на рэабілітацыю пацярпелых раёнаў. Сёння ў Беларусі рэалізуецца ўжо шостая па ліку чарнобыльская дзяржпраграма. Яе галоўныя арыенціры - узняць узровень жыцця, сацыяльныя стандарты і эканоміку пацярпелых раёнаў. Пра дасягненні навукі, дэмаграфічны плюс і вытворчасць чыстай і экспартна арыентаванай прадукцыі на пацярпелых тэрыторыях новая серыя праекта АТН "Адроджаныя землі. На кантролі Прэзідэнта".