"На кантролі Прэзідэнта". Адрадзіць у кожным раёне Беларусі ПМК і загрузіць іх працай

12 мая 2019

Дзяржава дапаможа забяспечыць перасоўныя механізаваныя калоны заказамі. Назва такіх будаўніча-мантажных арганізацый, скажам так, не заўсёды на слыху, але гэта толькі на першы погляд. ПМК даюць працу тысячам беларусаў, і ў апошнія гады справы ў іх ішлі не самым лепшым чынам.

Планы па іх загрузцы працай зараз распрацоўваюцца ў кожнай вобласці па даручэнні Прэзідэнта. Напрыклад, у Мінскам рэгіёне існуе інвестыцыйная праграма, у якой закладзеныя грошы на важныя аб'екты для рэгіёна. Сярод іх - бальніцы, школы, дарогі, сацыяльнае і арэнднае жыллё. Таксама працягваецца будаўніцтва горна-ўзбагачальнага камбіната ў Любані. Плануецца, што на ўсе гэтыя аб'екты хутка прыедуць і перасоўныя мехкалоны.

Адрадзіць у кожным раёне Беларусі ПМК і загрузіць іх працай. Такое даручэнне аддаў Кіраўнік дзяржавы падчас будаўнічага семінара ў лістападзе мінулага года. Як сёння яно выконваецца? Якія праблемы гнятуць галіну і ці існуюць шляхі іх вырашэння, высвятлялі карэспандэнты Агенцтва тэленавін падчас падрыхтоўкі чарговай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта".