"На кантролі Прэзідэнта" ў сераду пасля "Панарамы"

26 мая 2019

Складана спрачацца са сцвярджэннем, што вада - крыніца нашага жыцця. А на Зямлі больш як 2 мільярды чалавек жывуць без доступу да бяспечнай і чыстай жыватворнай вільгаці. У Беларусі ў параўнанні са шматлікімі дзяржавамі свету сітуацыя куды больш спрыяльная. З 2003 года ў краіне не зарэгістравана ніводнага ўсплёску захворванняў па гэтай прычыне. У нас дастаткова запасаў падземных крыніц па ўсёй краіне - рэспубліка перайшла выключна на артэзіянскія свідравіны, з рэк і азёр мы не п'ём. 

Часткова праблема засталася толькі ў мінчан, але і яе ў найбліжэйшыя гады плануюць вырашыць. Аднак прыродная ўласцівасць беларускіх падземных вод - і гэта сёння праблема нумар адзін - шматразовае перавышэнне жалеза і марганца. Да 2025-га стаіць задача вырашыць гэтае пытанне ва ўсіх рэгіёнах краіны. На найбліжэйшыя два гады плануецца ўзвесці каля 500 станцый па ачыстцы ад жалеза. А што будзе далей? Як выконваецца даручэнне Кіраўніка дзяржавы, глядзіце спецыяльны праект "На кантролі Прэзідэнта" ў сераду пасля "Панарамы".