"На кантролі Прэзідэнта". Аб вялікіх спартыўных будоўлях у сераду пасля "Панарамы"

21 октября 2018

Тэма развіцця ў рэгіёнах дзіцяча-юнацкага спорту зараз якраз шырока абмяркоўваецца. Пра гэта гаварыў Кіраўнік дзяржавы і падчас наведвання спартыўных аб'ектаў у Гродне. Відавочна, што пачатковае звяно падрыхтоўкі не спраўляецца з заданнем гадаваць перспектыўныя кадры. У прыватнасці, у хакеі і футболе.

І вось дзіўныя навіны прыходзяць адтуль жа - з Гродзенскага рэгіёна. У 35-тысячным Навагрудку закрываюць футбольны кірунак у мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, хоць інфраструктура ў горадзе маецца выдатная. Пра гэта, а таксама пра вялікія спартыўныя будоўлі - у чарговай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта" ў сераду пасля "Панарамы".