"На кантролі Прэзідэнта" глядзіце ў сераду ўвечары

20 января 2019

Зараз аб тых, для каго ствараюцца працоўныя месцы. На этапе падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў - свае працоўныя моманты. Без малога 20% беларускіх студэнтаў не маюць магчымасці атрымаць інтэрнат падчас вучобы ў ВНУ. Гэта высветлілі рэпарцёры Агенцтва тэленавін падчас працы над новай серыяй праекта "На кантролі Прэзідэнта".

Сітуацыю павінны выправіць два новыя інтэрнаты, якія адкрыюцца ў студэнцкай вёсцы ў Мінску ўжо сёлета. Завершана будаўніцтва і інтэрната Беларускай акадэміі музыкі. І калі ў новых будынках умовы для жыцця будуць камфортнымі (у гэтым няма сумненняў), то як ідуць справы ў інтэрнатах яшчэ часоў Савецкага саюза? Нашы калегі

зараз рыхтуюць для вас новую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта". Не прапусціце ў сераду ўвечары на "Беларусь 1".