Наогул, лыжнаму спорту вялікая ўвага надаецца на самым высокім узроўні. Пасля няўдалага выступлення нашых лыжнікаў на Алімпіядзе ў Пхёнчхане год таму Прэзідэнт даў шэраг канкрэтных даручэнняў для таго, каб выратаваць ад забыцця гэты асноватворны зімовы спорт.
Галоўная ідэя - прыцягнуць на лыжню як мага больш людзей. А для гэтага трэба стварыць даступны інвентар. Цяперашняя зіма як раз і падстава праверыць, як выконваецца ўсё задуманае. Аб гэтым новая серыя праекта "На кантролі Прэзідэнта" ўжо ў найбліжэйшую сераду на "Беларусь 1".













