"На кантролі Прэзідэнта". Камбайн на газе

21 июля 2019

Вядома, пасля пагодных карэкціровак важна не толькі якасна абмалаціць каласы, але і не пакінуць ніводнага зярнятка ў полі. А яшчэ сэканоміць і зарабіць. Падмагчы аграрыям ва ўборцы хлеба закліканы і новы камбайн на газаматорным паліве. Першая ў свеце збожжаўборачная тэхніка на метане - распрацоўка айчынных машынабудаўнікоў. 

У параўнанні з традыцыйнымі дызельнымі рухавікамі ноу-хау толькі на паліве дазваляе эканоміць да 40%. Яшчэ летась навінку прэзентавалі Прэзідэнту. Кіраўнік дзяржавы даручыў правесці больш дэталёвы эксперымент і паставіць машыны адразу ў некалькі СВК. 

Ці справіліся з пастаўленай задачай канструктары? Ці пацвярджаецца тэорыя аб эканамічнасці, экалагічнасці і магутнасці машыны на практыцы? І што гавораць аб новым камбайне беларускія хлебаробы? Чарговая серыя праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта" ўжо ў гэтую сераду.