На беспрэцэндэнтна высокі ўзровень партнёрства выйшлі Мінск і Пекін

6 Жніўня 2017

Хто б мог падумаць аб такіх цесных кантактах яшчэ на заранку станаўлення дыпадносін чвэрць стагоддзя таму. Сёння дзяржавы рухаюцца ад крэдытных праектаў да прамых інвестыцый. Урадавыя дэлегацыі, зрэшты, як і прадстаўнікі бізнесу з КНР, частыя госці ў Беларусі. На гэтым тыдні Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржмаёмасцю КНР Сяа Яцынам.

Сёння гэта структура кіруе дзяржсектарам Кітая, які аб'ядноўвае больш як сотню найбуйнейшых карпарацый з сусветным іменем. Гадавы абарот - паўтара трыльёна долараў. Найбуйнейшыя міжнародныя кампаніі выказваюць цікавасць да працы на пляцоўцы індустрыяльнага парку "Вялікі камень", дзе, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, адны з самых лепшых прававых умоў вядзення бізнесу. Стварэнне спецыяльнага інвестыцыйнага фонду стане дадатковым стымулам для будучых рэзідэнтаў. Іх, дарэчы, стала больш - зараз 16. Разлічваюць, што да канца года будзе налічвацца 2 дзясяткі рэзідэнтаў у індустрыяльным парку, дзе ў першую чаргу стаўку робяць на высокатэхналагічныя вытворчасці з запатрабаванай сёння прадукцыяй.