"Малітва за Беларусь" аб'яднала тысячы чалавек

4 октября 2015

Асаблівая цырымонія адбылася ў пятніцу ў Мінску ля сценаў храма-помніка ў гонар Усіх Святых. "Малітва за Беларусь" аб'яднала тысячы чалавек. Міністры, бізнесмены, дыпламаты, прадстаўнікі розных канфесій. Удзел у ёй разам з трыма сынамі прыняў і Кіраўнік дзяржавы. Разам маліліся аб тых, хто цаной уласнага жыцця заваяваў Вялікую Перамогу і падарыў пакаленням незалежнасць.

У крыпце храма-помніка пахавалі 7 капсул з зямлёй з месцаў пахавання беларускіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай. Прычым, загінулі ўдалечыні ад Радзімы. На пошукі беларускага следа ў Еўропу летась адправіліся праваслаўнае духавенства, вайскоўцы, гісторыкі. Пераадолелі тысячы кіламетраў, каб прывезці зямлю з месцаў масавых пахаванняў. Падзея кранальная і сімвалічная. Асабліва ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі.