Меркаванне ўкраінскага эксперта. На прамой сувязі палітолаг Дзяніс Кірухін

15 февраля 2015

Вынікі мінскага саміту, цалкам магчыма, паўплываюць і на выдзяленне крэдыту МВФ Украіне. Пасля завяршэння перамоў стала вядома, што фінансавая дапамога афіцыйнаму Кіеву можа быць павялічана да 40 млрд долараў. Сітуацыя ў эканоміцы застаецца складанай, - дэфіцыт бюджэту вылічаецца сотнямі мільёнаў долараў. І спыненне вайны на Данбасе - ключавы фактар аднаўлення. З намі на прамой сувязі ўкраінская сталіца. Лёс усходняга рэгіёна і не толькі мы абмяркуем з палітолагам, экспертам Кіеўскага цэнтра палітычных даследаванняў і канфлікталогіі Дзянісам Кірухіным.