Мінск рыхтуецца да візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна

12 апреля 2015

Абмеркаваць план мерапрыемстваў, а таксама пытанні двухбаковага супрацоўніцтва на адыходзячым тыдні ў Беларусь прыбыў міністр замежных спраў Кітая. Ван І і Аляксандр Лукашэнка абмеркавалі вынікі эканамічнай працы дзвюх краін. Адносіны Мінска і Пекіна Прэзідэнт ахарактарызаваў як паказальныя і ўзорныя. Тавараабарот за мінулы год перавысіў 4 мільярды долараў. Адзіным нюансам застаецца адмоўнае сальда, г.з. мы купляем больш, чым самі прадаём. Але і гэта праблема вырашальная. Хутка вызначаць новыя групы беларускіх тавараў, у якіх зацікаўлены Кітай.

Ван І, Міністр замежных спраў Кітая: "Мы ведаем, што вы пастаянна прыкладваеце асабістыя намаганніі да развіцця беларуска-кітайскіх адносін. Больш за тое, вы зрабілі развіццё адносін з Кітаем адным з галоўных прыярытэтаў у знешняй палітыцы сваёй краіны. Мы гэта высока цэнім. Старшыня Сі Цзіньпін цэніць тыя добрыя сувязі і асабістае сяброўства, якія склаліся. Я бачу, што пад вашым кіраўніцтвам тут ажыццявілася палітычная стабільнасць, умацоўваецца сацыяльная салідарнасць, людзі жывуць у спакоі і сяброўстве. Хачу асобна адзначыць, што дзякуючы вашаму пасрэдніцтву ўдалося выйсці на два мінскія пагадненні. Мы высока цэнім вашу ролю ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу".

У цэлым і Беларусь, і Кітай разглядаюць двухбаковыя адносіны як стратэгічныя і доўгатэрміновыя. Разам дзяржавы рэалізуюць 2 дзясяткі праектаў: у энергетычнай сферы, цэментнай прамысловасці, тэлекамунікацыях, машынабудаванні і іншых галінах эканомікі. Новы імпульс адносінам надасць стварэнне Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку. Пекін зацікаўлены, каб рэзідэнтамі пляцоўкі сталі моцныя і канкурэнтаздольныя кампаніі. Афіцыйны Мінск гатовы даць свае магчымасці і ў рэалізацыі кітайскага праекта "Шаўковы шлях", Эканамічны пояс, а гэта, перш за ўсё, абноўленыя аўтамабільныя і чыгуначныя магістралі, звяжа Еўропу і Азію адзіным транспартным калідорам.