"Буйным планам" - галоўны кардыёлаг краіны Аляксандр Мрочак

16 октября 2016

Зараз пра залатыя кадры беларускай кардыялогіі. Дарэчы, падчас рамонту бальніц урачы знаходзяць магчымасці ратаваць жыцці. Гэта так - да папярэдняй тэмы. На наступным тыдні ў эфіры новы выпуск аўтарскай праграмы Марата Маркава "Буйным планам". Суразмоўцам вядучага стаў вядомы навуковец, акадэмік, кіраўнік навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Аляксандр Мрочак. Як інфаркт звязаны з адукаванасцю, чаму жанчыны хварэюць радзей, якія прафесіі шкодныя для сэрца і колькі Беларусь зарабляе на кардыётурызме?

Такім чынам, "Буйным планам" - галоўны кардыёлаг краіны Аляксандр Мрочак. Глядзіце 20 кастрычніка ў 21:45, адразу пасля "Панарамы".