Крымінагенная сітуацыя ў краіне паляпшаецца - пацвердзіў на тыдні міністр унутраных спраў

30 сентября 2018

Гаварыць пра бяспеку міжнародную можа толькі той, хто навёў парадак у сябе дома, унутры краіны. Мы памятаем, якія высокія пазіцыі сусветных рэйтынгаў і ў Мінска, і ў Беларусі ў цэлым. Крымінагенная сітуацыя ў краіне паляпшаецца. Гэта пацвердзіў на тыдні Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

І гэта нягледзячы на некалькі нядаўніх трагічных інцыдэнтаў з захопам заложнікаў, гібеллю і раненнем міліцыянераў пры выкананні. У сухім астатку лічбаў - мінус 3 % пацярпелых ад злачынстваў. Менавіта звесткі ў дынаміцы цікавілі Кіраўніка дзяржавы. Таксама Прэзідэнт запатрабаваў зрабіць акцэнт на барацьбе з бытавым насіллем. Пільная ўвага і новым заканадаўчым ініцыятывам міністэрства ў сферы барацьбы з незаконнай міграцыяй.

Закрыць беларуска-ўкраінскі ўчастак мяжы для кантрабандыстаў і крыміналу - гэта ўжо даручэнне ў адрас пагранведамства і Савета бяспекі. Можна значна палепшыць працу камітэта за кошт новых мабільных і баяздольных падраздзяленняў - манеўраных груп. Гэта прапанова кіраўнікоў структур. Прэзідэнт пацвердзіў саму неабходнасць узмацнення абароны меж, але запатрабаваў пралічыць неабходную колькасць падраздзяленняў літаральна да чалавека.