Каранавірусная інфадэмія. Прэзідэнт заклікаў беларусаў не панікаваць з-за COVID-19

5 Красавіка 2020
Увесь тыдзень гучаў і важны меседж Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларусаў не панікаваць з-за каранавіруса. Сіл і сродкаў супрацьстаяць заразе хапае! Аднак, пагадзіцеся, часам не проста захоўваць спакой, калі вакол СМІ і сацыяльныя сеткі  нагнятаюць становішча.

Вірус панікі ў лічбавую эпоху распаўсюджваецца куды хутчэй за любую хваробу. Гэта таксама сур'ёзная праблема, пра якую яшчэ некалькі тыдняў таму папярэджвала Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Псіхалагічны і інфармацыйны націск сёння настолькі адчуваецца, што нават прыдумалі спецыяльны тэрмін - “інфадэмія” (відэа).