Кантрольную закупку на тыдні правяла падатковая інспекцыя

14 февраля 2016
Некалькі прадпрымальнікаў злавілі на гандлі з парушэннем. Тэст на сумленны гандаль не прайшлі некалькі ІП і кур'еры інтэрнэт-магазінаў. Кожны праігнараваў простае правіла - рэалізацыю тавара праз касавы апарат. У выніку пакупнікі засталіся без чэка. А вось парушальнікі без 6 мільёнаў рублёў. Гэта штраф.