Каманда Прэзідэнта - пераможца XV Каляднага турніру па хакеі

13 января 2019

Вызначыўся пераможца юбілейнага XV Каляднага турніру па хакеі. Беларусь - Расія - гучнейшай шыльды для фіналу гэтага турніру не прыдумаеш.

Зборная Расіі прыехала ў баявым складзе - за ўвесь турнір яны прапусцілі толькі тры шайбы да фінальнага матча з камандай Беларусі. Выніковы лік - 8:5 на карысць каманды Прэзідэнта Беларусі.   Для яе гэта ўжо 12-я перамога ў турніры. Серабро ў Расіі, а бронзу забралі фіны. Пад зводамі "Чыжоўка-Арэны" зноў прагучаў гімн нашай краіны.

Раз ужо мы шмат у пачатку праграмы гаворым пра традыцыі, то давайце адзначым яшчэ адну, пэўна, самую маладую, але вельмі важную. Зараз паралельна, у нагу з Калядным хакейным турнірам, у Мінску праходзіць "Залатая шайба" - турнір, які лічыцца лесвіцай у прафесійную будучыню. Перамогу ў фінале атрымалі фаварыты - "Грыфоны", якія перамаглі "Сарок" - 10:3. Выдатнае пачынанне ў тым, што ўзнагароды прызёры дзіцячых спаборніцтваў атрымліваюць разам з дарослымі калегамі, на галоўнай пляцоўцы пры поўных трыбунах.

Што яшчэ вельмі важна, юныя спартсмены трапілі на майстар-клас да легендарных хакеістаў. Як потым шматлікія прызналіся, такія моманты запамінаюцца назаўжды.