Аматарскі турнір на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

8 ноября 2015

У чарзе турніраў, якіх у Беларусі праходзіць шмат, гэты мае адмысловы статус. Рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба праводзяцца ўжо 9-ы раз.

У матчы-адкрыцці сустрэліся леташнія фіналісты - каманда Прэзідэнта і хакеісты Мінскай вобласці. Вынік 6:2 на карысць дружыны Кіраўніка дзяржавы. Пасля матча самым удачлівым і ўдзячным балельшчыкам, якія падтрымлівалі каманды аж да фінальнай сірэны, дасталіся падарункі з рук Аляксандра Лукашэнкі.

Прэзідэнт адзначыўся галявой перадачай пры шостым узяцці варот апанентаў.