Хірургія без скальпеля. Унікальная аперацыя

26 марта 2017

Нашы медыкі працягваюць здзіўляць не толькі сваім майстэрствам, але і прымяненнем найноўшых тэхналогій там, дзе, здавалася б, гэта амаль немагчыма. Хірургі прааперыравалі галоўную артэрыю чалавека. Прычым, без скальпеля! Так урачы прадухілілі разрыў аорты пацыента. Такое на постсавецкай прасторы нашы медыкі выканалі першыя.

Для гэтага зрабілі ўсяго толькі два праколы ў раёне сцягна і з дапамогай спецыяльнай трубкі ўвялі імплантат. Так званы стэнтграфт з часам практычна зрастаецца з артэрыяй і трымае яе форму. Высокую ацэнку не толькі такой аперацыі, але і ахове здароўя Беларусі ў цэлым ужо паставілі замежныя калегі на міжнародным форуме. На тыдні ў Мінску ён сабраў самых лепшых медыцынскіх свяцілаў з усяго свету.

Дыягнастычны цэнтр на колах, імплантаты з самых незвычайных матэрыялаў і новыя лекі - чатыры дні можна было разглядаць ледзь не пад мікраскопам усё, над чым медыкі і навукоўцы працавалі гадамі.