Каталікі адзначаюць светлае свята Вялікадня

21 апреля 2019

Cёння саборны звон раздаецца ў гонар каталіцкага Вялікадня. Амаль паўтара мільёна беларускіх каталікоў з учарашняга вечара вітаюць адно аднаго словамі "Хрыстос уваскрэс!" - "Сапраўды уваскрэс!". Гэта самы светлы і самы галоўны дзень хрысціянскага календара, яго яшчэ завуць святам Святла, бо ён дорыць надзею, радасць, любоў, і разам з пахам кулічоў прыносіць у сэрцы глыбінныя сэнсы. Вялікдзень - гэта перамога дабра над злом, жыцця над смерцю. Святочныя набажэнствы напярэдадні ўвечары прайшлі ва ўсіх касцёлах Беларусі. Гэтая нядзеля - толькі пачатак велікоднага часу. Свята доўжыцца на працягу пяцідзесяці дзён, галоўны акцэнт якіх - на наступным тыдні. У літургіі ён пазначаецца як актава Вялікдні.