Якім павінен быць рухавік інтэграцыі Еўразіі, на тыдні ў Мінску вырашалі кіраўнікі ўрадаў ЕАЭС

2 декабря 2018

Чатыры гады працы паводле новых правіл, калі свабода перамяшчэння тавараў і паслуг у прыярытэце, паказалі: усе краіны "пяцёркі" гатовы і далей рабіць крокі насустрач, але пакуль рознагалоссі і вострыя вуглы застаюцца. Гэта і зразумела. Кожная краіна: Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія і Кыргызстан - абараняе свае нацыянальныя інтарэсы, пралічвае рызыкі і выгады вялікага рынку ЕАЭС. Вось толькі не варта забываць пра агульныя, саюзныя інтарэсы, раз ужо прынялі рашэнне Еўразійскі саюз развіваць.

Задача нумар адзін - ліквідацыя перашкод і бар'ераў, якія і тармозяць агульны гандаль, і не лепшым чынам уплываюць на імідж саюза. Пра канкрэтныя праблемныя пункты гаварыў і Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Перад пасяджэннем стратэгічныя пытанні абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці.

Еўразійскі саюз стваралі як магутнае эканамічнае аб'яднанне. І каб ён працаваў паўнавартасна, ёсць некалькі стратэгічных задач. Заяўленыя яшчэ ў пачатку стварэння ЕАЭС адзіныя рынкі нафты, газу і фінансаў паступова набываюць контуры. Прынцыповая згода атрымана ад усіх дэлегацый міжурадавага савета. Але спрэчных момантаў у падрыхтоўцы дакументаў нямала.

Беларусь настойвае на роўных умовах на тарыфы пры транспартаванні газу. А фінансавы рынак робіць упор у разліках на ўсе нацыянальныя адзінкі і паступовы адыход ад долара.