Як выглядае пакаранне за наркагандаль - у спецыяльным рэпартажы "Расплата закладчыка"

1 декабря 2019
У Беларусі знізілася колькасць асуджаных за пазапраўны абарот наркотыкаў, але праблема па-ранейшаму застаецца актуальнай. Толькі за 6 месяцаў гэтага года па 328 артыкуле было асуджана больш за тысячу чалавек. Свае тэрміны былыя наркадылеры адбываюць у выпраўленчых установах па ўсёй краіне, у тым ліку ў жаночых і дзіцячых калоніях.

Здымачная група Агенцтва тэленавін пабывала ў месцах заключэння. Што яны з сябе ўяўляюць і як выглядае і адчуваецца пакаранне за наркагандаль - раскажам у нашым спецыяльным рэпартажы "Расплата закладчыка".