Як зрабіць працу СЭЗ больш эфектыўнай - на адыходзячым тыдні абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта

12 августа 2018

Прадпрыемствы, якія вырабляюць матэрыялы для будаўніцтва, часта размяшчаюць свае цэхі ў свабодных эканамічных зонах. Такіх у Беларусі 6 у кожнай вобласці. А вось як зрабіць працу СЭЗ больш эфектыўнай - на адыходзячым тыдні абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта.

Такія тэрыторыі сёння даюць 4% да ВУП краіны. Менавіта ў СЭЗ сканцэнтравана 13% беларускай вытворчасці і 15% нашага экспарту. Укладанне ў эканоміку важкае, але ці сувымернае яно з тымі прэферэнцыямі, якія даюць рэзідэнтам? А льготы немалыя.

Акрамя таго, доля менавіта інавацыйнай прадукцыі, якая і павінна выпускацца на гэтых тэрыторыях, нізкая - не дацягвае і да 10%. А задачы перад СЭЗ ужо не тыя, што былі на этапе стварэння, у канцы 90-ых, сёння галоўнае - вырабляць высокатэхналагічны прадукт, нагадаў Прэзідэнт.

Урад падрыхтаваў праект указу па далейшым развіцці СЭЗ. Сярод ключавых пунктаў - пашырэнне крыніц фінансавання будаўніцтва інфраструктуры для такіх тэрыторый (а гэта важныя для фундатараў - вада, газ, электрычнасць) і павелічэнне плошчаў некаторых свабодных эканамічных зон пад праекты, на якія ўжо знайшлі фундатараў. Прапановы Кіраўнік дзяржавы падтрымаў, але з абмоўкай: рэалізацыю ўсіх праектаў пачаць да канца года. А галоўным крытэрыем працы па-ранейшаму застаецца вынік!