Як падвялі вынікі года беларусы

3 января 2016

Пад заслону 2015-га Інфармацыйна-аналітычны цэнтр правёў сацыялагічнае апытанне, якое паказала наступнае. Галоўнай падзеяй мінулага года больш за палову жыхароў краіны лічаць прэзідэнцкія выбары. Як растлумачылі сацыёлагі, адкрытае пытанне не прадугледжвала варыянтаў адказу, што павышае каштоўнасць атрыманых вынікаў. Грамадзяне самі ўспаміналі тыя або іншыя важныя моманты і даты жыцця краіны, з якімі ў іх асацыюецца 2015.

Такім чынам, што ж мы, беларусы, убачылі ў якасці галоўнага. Пра выбары ўжо сказалі. Дабавім толькі канкрэтыкі. 54 % апытаных назвалі гэту падзею. Далей у гэтым рэйтынгу мінскі саміт "нармандскай чацвёркі", перамовы кантактнай групы па Украіне - 5 % рэспандэнтаў, святкаванне 70-годдзя Перамогі, будаўніцтва Астравецкай АЭС, а таксама выступленне Кіраўніка дзяржавы на саміце ААН. Больш за траціну апытаных не змаглі адказаць. Ацэньваючы характар змяненняў, якія адбыліся за год у Беларусі, большасць жыхароў адзначылі, што ў 2015 годзе сітуацыя ў краіне стала больш спакойнай або засталася стабільнай: 23 і 42 % адпаведна. Разглядаючы становішча ў свеце, беларусы прытрымліваюцца іншага меркавання. Пераважная большасць (гэта 80 %) лічаць, што за год сітуацыя стала больш напружанай.