Інтэрв'ю з прафесарам Гётэнбургскага ўніверсітэта Грэгам Бюкенам-Кнапам

4 октября 2015

Да выбараў - тыдзень. Хоць аддаць свой голас можна будзе ўжо з аўторка, скарыстаўшыся правам на датэрміновае галасаванне. Цікава, што гэтая абсалютна дэмакратычная практыка, якая працуе ў шматлікіх краінах Еўропы і свету, выклікае найбольшыя нараканні скептыкаў і крытыкаў Беларусі.

Зрэшты, здзіўляцца такой прадузятасці не варта. Пасля заяў "сумныя" або "нябачныя" выбары зразумела, што крытыкі чакаюць зусім не волі беларускага народа, а альбо "шоу-палітыкі", карнавала за грошы, альбо "вулічнай дэмакратыі", калі ўлада навязваецца сілай меншасці.

Наколькі насамрэч цікавыя беларускія выбары, як працуе датэрміновае галасаванне ў Швецыі, і чаму падданыя каралеўства могуць прагаласаваць двойчы? Аб асаблівасцях дэмакратыі па-шведску і дачыненні да беларускага плебісцыту мы спыталі ў прафесіянала ў сферы дзяржкіравання і паліталогіі, прафесара Гётэнбургскага ўніверсітэта Грэга Бюкена-Кнапа.

Нядаўна ён чытаў курс лекцый у Акадэміі кіравання, меў зносіны са студэнтамі і паралельна назіраў за ходам беларускай выбарчай кампаніі. Уражанні і ацэнкі шведскага спецыяліста выслухаў наш палітычны аглядальнік Андрэй Крывашэеў.