Iнаўгурацыя Дональда Трампа не абыiшлася без кур'ёзаў

22 января 2017

Што ж, шоу - а інаўгурацыя прэзідэнта ў ЗША - гэта ў першую чаргу менавіта шоу - удалося. А мерапрыемствы такога кшталту ніколі не абыходзяцца без свецкіх навін і кур'ёзаў.

Так, шматлікія СМІ звярнулі ўвагу на шыкоўную сукенку жонкі Дональда Трампа Меланіі. Яе пашыў вядомы мадэльер Ральф Ларэн. І тут можна гаварыць пра беларускі след у амерыканскіх выбарах. Бацькі Ларэна - выхадцы Гродзеншчыны, якія эмігрыравалі ў Злучаныя Штаты ў пачатку мінулага стагоддзя. Не абышлі ўвагай сусветныя медыя і паводзіны пары Клінтан падчас урачыстай цырымоніі. Самы няверны гаспадар Белага дома ўпотай пазіраў на дачку Трампа Іванку. Прычым пазіраў настолькі часта, што нават не зазначыў погляд сваёй жонкі, які не абяцаў нічога добрага. Таксама ў аб'ектывы камер патрапіла барацьба Джорджа Буша-малодшага з дажджавіком: на нейкі час экс-прэзідэнт ЗША стаў новым героем сацсетак.

І, вядома ж, мы не маглі прайсці міма сведчання горычу, які адчувалі падчас уваходжання на пасаду Дональда Трампа прыхільнікі Барака Абамы. Ля сцен Капітолія разыгралася сапраўдная драма, якая суправаджалася крыкамі, поўнымі роспачы. Годна прайграваць, як вядома, таксама майстэрства. Зрэшты, гэта сапраўды не гэты выпадак.