Расказвае Мікалай Стула.
Гэта магілёўская школа Федэрацыі прафсаюзаў спецыялізуецца на лыжных гонках. Пасля ўрокаў дзеці ідуць сюды спасцігаць навыкі базавага зімовага спорту. Менавіта для маладых і стваралі інвентар беларускай вытворчасці па даручэнні Прэзідэнта. Школа і рада б закупіць сваё, але ў добрай якасці, а тыя ж "Тэлеханы", напрыклад, годны прадукт пакуль не стварылі. Зрэшты, абсталяванасць навучэнцаў, а іх тут больш як 300, стопрацэнтная, упэўнівае дырэктар. І ўжо прысутнічаюць беларускія пазіцыі.
Вось яны, беларускія лыжныя чаравікі "Марка" для класічнага ходу. Тэсціраваць іх "Галоўны эфір" будзе сумесна з сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў Сяргеем Новікавым. У 2010 годзе ён быў роўны самому Б’ёрндалену, а зараз адказвае за спорт у сістэме Федэрацыі прафсаюзаў. Добра б гэтыя чаравікі паставіць на беларускае мацаванне, гаворыць Сяргей, але не раіць гэтага рабіць.
Машына снегаўшчыльнікавая 108 - скарочана МСУ-108. Гэты ратрак стварылі на Мінскам трактарным заводзе. Эксперыментальны асобнік даставілі ў Магілёў для тэсціравання. Каб сесці за руль гэтай машыны, трактарысту першага разраду прыйшлося прайсці трохдзённыя курсы ў сталіцы.
Абласныя спаборніцтвы па біятлоне "Снежны снайпер" праводзяцца ў Баранавічах. Яшчэ нядаўна ў гэтым паўднёва-заходнім рэгіёне краіны і не падумвалі аб біятлоне - дэфіцыт снегу ўсё-такі. Але за чатыры гады развіцця віду спорту ўжо змаглі знайсці і адправіць у Наваполацкае вучылішча алімпійскага рэзерву перспектыўнага хлопца
Беларускія чаравікі насамрэч атрымалі шырокае распаўсюджанне - у Баранавічах іх таксама знаходзім, хоць яшчэ летам тут з абсталяваннем справа ішла так сабе.
У разгар цяперашняй зімы мы знаходзім Вячаслава Рыгоравіча Богуша на баранавіцкай лыжаролернай трасе. Ён як раз працуе на "Снежным снайперы".
Міхаіл Барысевіч, намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама:
"Лыжная база. Стрэльбы, амуніцыя і інвентар. Не сорамна паказацца. Цалкам забяспечаныя дзеці лыжным інвентаром. 80 пар лыж "Тэлеханы" закупілі ў школе".
Кіраўнікі раёнаў і спартыўнай галіны ў цэлым у адзін голас гавораць аб усплёску цікавасці насельніцтва да лыжнага спорту і прыводзяць пэўныя лічбы з пунктаў пракату па запатрабаванасці і грашовай выручцы. Калі, напрыклад, беларускія канкурэнтаздольныя лыжы пакуль не вырабілі, то сёння гэта пазіцыя цалкам закрытая недарагімі расійскімі аналагамі. Абсталяванасць інвентаром у школах вельмі высокая - да 100 працэнтаў.
Цяперашняя зіма ў плане імпартазамяшчэння ў лыжным спорце разглядаецца як эксперыментальная. Ужо да наступнай беларускія вытворцы абяцаюць выдаць навінкі, якія можна выкарыстоўваць на пастаяннай аснове.













