Ілья Івашка прынёс перамогу беларусам у матчы Кубка Дэвіса з тэнісістамі Аўстрыі

9 апреля 2017

Беларусь усё больш імклів набліжаецца да Сусветнай групы Кубка Дэвіса. З Мінска моцны склад аўстрыйскай зборнай з'язджае з паражэннем. Ключавы матч супрацьстаяння Беларусь - Аўстрыя ў рамках другога круга першай групы Еўра-Афрыканскай зоны правёў Ілья Івашка, які дабіўся перамогі над Геральдам Мельцэрам. 3:1 па сэтах. Аўстрыец знаходзіцца вышэй за беларуса ў сусветным рэйтынгу. Івашка паказаў агрэсіўны і прыгожы тэніс, а ў яго апанента не апынулася ніякіх сакрэтаў, якімі ён змог бы здзівіць беларуса. Гэтая перамога для нашай каманды стала трэцяй у чатырох матчах. У аўторак мы даведаемся імя саперніка, з якім беларусам трэба будзе пазмагацца ў плэй-оф за права выступіць у Сусветнай групе, у якой наша каманда адсутнічае 10 гадоў.