Ігналінская АЭС. Мінск заклікае Вільнюс правесці расследаванне надзвычайнага здарэння

18 марта 2018

Пра бяспеку. Афіцыйны Мінск выказаў занепакоенасць праз адсутнасць аператыўных каментарыяў з нагоды інцыдэнту на Ігналінскай АЭС у Літве. У аўторак балтыйскія СМІ паведамілі, што яшчэ ў снежні падчас пераносу адпрацаванага паліва на станцыі высветлілася, што радыяактыўны ўзровень рэчываў перавышае разліковы. Прычына гэтага невядомая, а саму анамалію ўлады ўтаілі ад грамадскасці. У сераду літоўскаму паслу ў нашай краіне ўручылі ноту. Мінск заклікае Вільнюс правесці расследаванне надзвычайнага здарэння.

Таксама дыпламаты выказалі надзею, што ў будучыні літоўскія ўлады будуць больш аператыўна інфармаваць суседзяў пра здарэнні на ядзерных аб'ектах або з ядзернымі матэрыяламі. Акрамя таго, у прэс-службе МЗС адзначылі: інфармацыя пра надзвычайнае здарэнне была перададзеная ў адпаведныя еўрапейскія структуры. За сітуацыяй вакол Ігналінскай АЭС пільна сочаць эксперты. Радыяцыйнае становішча ў зоне ўплыву станцыі застаецца стабільным.