Госць студыі - намеснік міністра эканомікі Беларусі Ірына Касцевіч

31 мая 2015

Як наконт бізнесу? Калі чалавек працуе на сябе, ён не толькі атрымлівае асабісты прыбытак, ён падаткамі працуе на бюджэт. Так што радасць ад працы прадпрымальніка - пытанне таксама не апошняе. Нагадаем, аснова еўрапейскай эканомікі не гіганты, а якраз малы і сярэдні бізнес. Так што стварэнне асяроддзя для дзелавых людзей - задача вельмі сур'ёзная.

Новыя правілы гульні для малога бізнесу. Абноўлены праект дырэктывы "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці" публічна абмяркоўвалі тры тыдні на сайце Мінэканомікі. У абгрунтаванні да дакумента было напісана: "Дырэктыва закліканая прадоўжыць лібералізацыю гаспадарчай дзейнасці і паляпшэнне ўмоў вядзення бізнесу". Беларускі сектар малога і сярэдняга прадпрымальніцтва сёння - гэта каля 120 тысяч арганізацый, чвэрць мільёна індывідуальных прадпрымальнікаў.

Тут працуе больш за паўтара мільёна чалавек, гэта значыць траціна эканамічна актыўнага насельніцтва. Што зменіцца для іх з новым праектам чацвёртай дырэктывы? Спытаемся ў намесніка міністра эканомікі Ірыны Касцевіч (відэа).