Госць студыі - дэпутат Вадзім Дзевятоўскі

18 октября 2015

Новы час - новыя тэхналогіі. Зрэшты, яны добрыя, калі нясуць карысць. Узяць хоць бы Інтэрнэт. Сусветная павуціна здольна быць найвялікшай скарбніцай, а можа ператварыцца ў памыйніцу. І ўсе, у каго ёсць уласны акаўнт у сацсетках, зразумеюць, што я маю на ўвазе. Не гаворачы ўжо пра рэсурсы, якія змяшчаюць парнаграфію, заклікі да насілля і тэрору. Калі дарослы чалавек здольны разабрацца, вызначаючы для сябе што добра, а што дрэнна, а вось як быць з дзіцем, які трапляе ў такі неаднастайны віртуальны свет?

Аб прынятым у першым чытанні законапраекце, мэта якога - абараніць нашых дзяцей ад інфармацыі, якая прычыняе шкоду здароўю і развіццю, мы пагаварылі з адным з распрацоўшчыкаў дакумента, дэпутатам і вядомым спартыўным функцыянерам Вадзімам Дзевятоўскім (відэа). Як менавіта нашых дзяцей будуць засцерагаць ад сумніўнага кантэнту, як тут знайсці залатую сярэдзіну, каб не перабраць з апекай.