Блізкаўсходняму "Галівуду", здаецца, прыйшоў канец. На гэтым тыдні стала вядома, што Дзярждэп ЗША замарозіў фінансаванне дзейнасці арганізацыі "Белыя каскі". Яна пазіцыянуе сябе як гуманітарную структуру, але не раз была абвінавачаная ў вытворчасці фэйкавых сюжэтаў аб зверствах сірыйскага рэжыму. Апошняя пастаноўка з хіматакай у горадзе Дума была выкананая настолькі нязграбна, што прывяла спонсараў у шок. Высновы былі зробленыя імгненна і "карысных ідыётаў" знялі з забеспячэння адразу пасля ўдараў "разумнымі ракетамі" па Сірыі.
А былі без пяці хвілін кандыдатамі на прэмію "Оскар" у намінацыі "Фэйк года"! А наогул гэта была навіна з рубрыкі: "Тэма, якую амаль не заўважылі незалежныя СМІ".
Як гаварылі героі "Джэнтэльменаў поспеху": "Усё, кіна не будзе, электрычнасць скончылася!". Толькі не электрычнасць, а грошы.













