"Галоўны эфір" скарыстаўся унікальнай магчымасцю ненадоўга вярнуўся ў дзяцінства

28 января 2018

Добры дзень! Гэта "Галоўны эфір".

Памятаеце, са школьнай класікі: «Мороз и солнце, день чудесный»? Насамрэч так, каб і мароз, і сонца, і снег, зараз вялікая рэдкасць, зімы ўжо не тыя. "Галоўны эфір" проста не мог не скарыстацца такой унікальнай магчымасцю, каб вярнуцца ў дзяцінства.

Памятаеце, як было? Цэнтр дзіцячага сусвету зімой - гэта горка. Адразу пасля ўрокаў (а часам і замест іх) мы спяшаліся сюды. Хто на лыжах, хто на санках, а хто і зусім на кавалку лінолеума або вось на такой кардонцы. Галоўнае - каб слізгала добра!

Сёння так катаюцца рэдка - выбар тавараў для зімовых задавальненняў вялізны, ніякага дэфіцыту. Вось, напрыклад, у нашым дзяцінстве ўсе зайздросцілі шчасліўчыкам, у якіх былі аўтамабільныя камеры. А потым гэтыя камеры проста абцягнулі спецыяльны сінтэтычным матэрыялам, і ў нашым ужытку з’явілася новае слова - "цюбінг".

Увогуле магчымасцяў для паўнавартаснага зімовага адпачынку сёння на любы густ і кашалёк. Хочаце ў гарналыжным цэнтры, а хочаце прама ў горадзе з дапамогай падручных сродкаў. Праўда, у буйных гарадах такіх горак становіцца менш, часта на іх месцы вырастаюць новыя жылыя кварталы.

Так, напрыклад, жыхары сталічнага мікрараёна Каменная Горка нават запусцілі спецыяльную петыцыю з просьбай не дапусціць будаўніцтва на іх любімым узгорку. Кожны сезон з гэтай горкі катаюцца тысячы дзяцей. Але мясцовыя ўлады вырашылі: тут павінна з'явіцца пажарнае дэпо, якога ў раёне дагэтуль няма. І наогул горка знаходзіцца ў небяспечнай блізкасці ад Мінскай кальцавой дарогі.

Якое выйсце знойдуць з гэтай сітуацыі? Даведаемся сёння ў "Галоўным эфіры". Мы пачынаем!