"Галоўны эфір" - аб пакемонаманіі

24 июля 2016

Віртуальны захоп у рэальным свеце. Мільёны людзей планеты з галавой акунуліся ў папулярную гульню Pokemon Go. У свеце робіцца нешта няўяўнае - натоўпы падлеткаў і дарослых блукаюць па вуліцах і шукаюць вось такіх кішэнных монстраў. Пікачу, Бульбазаўр - монстры, якія, нібы, валодаюць адмысловымі сіламі.

Правы на гэтую франшызу належаць японскай Nintendo. У нашых краях яна вядомая як распрацоўшчык 8-бітных прыставак НЭС. Дык вось, выхад гульні павялічыў капіталізацыю Nintendo удвая. Штодня Pokemon Go прыносіць распрацоўшчыкам прыбытак у мільён шэсцьсот тысяч долараў. На пакемонах зараз не спрабуе зарабіць толькі гультаяваты. Адны выкарыстоўваюць гэтых пацешных істот у рэкламе, другія прапаноўваюць неспрактыкаваным геймерам шукаць пакемонаў замест іх - за грошы.

Але ці ўсё так адназначна і бяскрыўдна? У сацыяльных сетках з'яўляюцца звесткі, што гульню стварылі для збору пэўнай інфармацыі, якая ў выніку можа нанесці шкоду нават нацбяспецы. Так што гэта - нявінная цацка або міна запаволенага дзеяння? "Галоўны эфір" - аб пакемонаманіі.

Расказвае Юрый Казлоў (відэа).