"Галоўны эфір" пачынае праграму ў цэнтры беларускай палітыкі - Палацы Незалежнасці

3 декабря 2017

Гэта "Галоўны эфір", і сёння мы пачынаем нашу праграму ў цэнтры беларускай палітыкі - Палацы Незалежнасці. Тут можна візуальна ацаніць і багатую гісторыю нашай дыпламатыі. Гэта фотахроніка найважнейшых вех у гісторыі Беларусі. Ад двухбаковых сустрэч Кіраўніка дзяржавы да працы на вялікіх форумах. Хоць на світанку беларускай дыпламатыі, чвэрць стагоддзя таму, складана было ўявіць, што Беларусь ператворыцца ў цэнтр прыцягнення інтэграцый усіх форм і фарматаў.

Вось, напрыклад, на гэтым тыдні - глядзіце, якая шырокая геаграфія кантактаў. Адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі Венесуэлы і Бразіліі. З Паўднёвай Амерыкі ў Еўразію, дакладней, да нас з Кітая, Таджыкістана і Казахстана. А яшчэ праца ў рамках найбуйнейшых рэгіянальных аб'яднанняў, дзе Беларусь - старшыня. Гэта Цэнтральна-Еўрапейская Ініцыятыва і Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Мінск прымае саміт АДКБ ужо трэці раз. Прычым на сапраўды ўнікальным інфармацыйным фоне. Час такі: зараз пануе так званая геапалітыка дэманстратыўных выступленняў, калі і дзяржавы, і разнастайныя аб'яднанні імкнуцца гучней заявіць аб сабе. Толькі часам забываюць, што трэба не толькі гаварыць, але і рабіць.

Падводзячы рысу пад старшынствам Беларусі ў АДКБ, ужо зараз бачаць практычную скіраванасць гэтага года. Сапраўды абвастрыліся нават традыцыйныя выклікі: тэрарызм, распаўсюджванне наркотыкаў і незаконнай міграцыі.